Схема этнагенезу беларусаў, рускіх, украінцаў, межы іх этнічнага судакранання (межы беларусаў з іншымі этнасамі).
Храналогія этнічнай прыналежнасці беларускага насельніцтва да 13 ст., этнічная прыналежнасць археалагічных культур.
Сутнасць праблемы этнагенезу. Яе палітычны аспект, крыніцы навуковага даследвання.
Тэма 2: Этнагенез беларусаў
Пыт. № 1. Сутнасць праблемы этнагенезу. Яе палітычны аспект, крыніцы навуковага даследвання. Паняцце “этнагенез” азначае паходжанне народа. Пытанне этнагенезу асабліва ў дачыненні да адносна невялікіх народаў набывала палітычную афарбоўку і таму было заблытана. Палітычнасць заключалася ў тым, што пытанне этнічнай прыналежнасці давала ідэалагічнае права дыктарскім рэжымам абгрунтаваць розныя сілавыя прыёмы ў адносінах да народа. Палітычнае права народа займаць тую ці іншую тэрыторыю, мець самастойнасць і незалежнасць (аншлюс Аўстрыі 1938г).
У гісторыі Беларусі пад уплывам палітычных аспектаў замоўчвалася балта – славянскае паходжанне і прапагандавалася (амаль навязвалася) ідэя адзінага славянскага паходжання беларусаў, украінцаў і рускіх.
|
|
|
Асноўнай мэтай тых, хто палітызаваў пытанне этнагенезу, было жаданне мацней прывязаць Беларусь да Расійскай імперыі, а потым да СССР.
Пытанне этнагенезу было заідэалізавана, што маскоўскаму даследчыку Сядову забаранілі публікаваць працы на тэму "Этнагенез Беларусі".
У наш час таксама ідуць дэбаты па праблеме паходжання беларусаў і гэта пытанне лічыцца дыскусійным.
У выніку адсутнасці нацыянальна-беларускай дзяржаўнасці на працягу гісторыі, шляхам фальсіфікацыі навукова-гістарычнай праблемы этнагенезу беларусаў, ім ідэалагічна навязвалася перакананне аб выключна славянскім паходжанні. Гэта рабілася нягледзячы на тое, што крыніцы сведчаць аб тым, што беларусы ўтварыліся ў працэсе сумеснага пражывання балтаў і славян на адзінай тэрыторыі.
Адрозненне беларусаў, рускіх і ўкраінцаў заключаецца ў тым, што яны маюць розныя карані, з якімі перамяшаўся больш позні славянскі этнас

У аснове гэтых народаў ляжыць розны субстрат.
У час знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай Імперыі, ідэя фальсіфікацыі этнагенезу беларусаў трымалася таму, што яна мела сацыяльны аспект, заўседы былі людзі, якім гэта было патрэбна:
Расійская імперыя – царызм, шавініскія сілы;
часы СССР – камуністы;
90-я г – чыноўнікі, эліта ветеранаў
але беларусы зыходзяць з вызначэння беларускага народа па тэрытарыяльна-дзяржаўнаму прызнаку.
Крыніцы этнагенезу безумоўна існуюць, па іх можна даказаць і абгрунтаваць гэту праблему:
1. матэрыялы археалагічных даследванняў (археалагічныя знаходкі групуюцца з вывучанамі матэрыяламі, якія характарызуюць жыццё этнасу ў гісторыі, калі па знойдзеных рэчах такія рысы ёсць, то яны належаць этнасу, які вывучаўся).
|
|
|
- ганчарства (прыёмы арнаментацыі):
· штрыхаваная кераміка ў балтаў;
· грабенчатая кераміка ў познекраманьёнскага насельніцтва;
· шнуровая кераміка ў індаеўрапейцаў.
2. трупапалажэнне:
· балты – галавой на ўсход
· славяне – галавой на заход
· фіна-угры – галавой на поўнач
Абраднасць выключна кансерватыўная.
3. пабудова жылля:
· балты – жыллё слупавой канструкцыі, прамыя формы
· славяне – квадратныя пабудовы паўзямлянкавага тыпу
4. тапаніміка і гідраніміка.
5. моўна – лінгвістычны аналіз.
Пыт. № 2. Храналогія этнічнай прыналежнасці беларускаганасельніцтва да 13 ст., этнічная прыналежнасць археалагічных культур. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі з’явілася 100 - 40тыс. гадоў да н. э, гэта былі неандэртальцы (палеантрапы); 40-2 тыс. г да н.э – з’явіўся чалавек сучаснага тыпу краманьёнец, а на позніх этапах – познекраманьёнскае насельніцтва.
У насельніцтва эпохі неаліту з’яўляюцца асобныя археалагічныя культуры (пэўны тып матэрыяльных знаходак, вынікаў дзейнасці груп людзей). Наяўнасць археалагічных культур сведчыць аб адрозненні людзей, якія з’явіліся на пэўнай тэрыторыі.
У палеаліце існавалі асобныя археалагічныя культуры:
1. нёманская
2. днепра - дзвінская
3. верхнедняпроўская
4. нарвенская
Познекраманьёнскае насельніцтва. Галоўная рыса: грабенчатая кераміка.
Бронзавы век (1,8 тыс. г. да н.э - 1 тыс. н.э)
1. сяррэднедняпроўская
2. культура шнуравой керамікі (Палессе)
3. вісла – нёманская
4. паўночна – беларуская
Галоўная рыса: шнуравая кераміка, характэрная для індаеўрапейскага насельніцтва. Індаеўрапейцы перасяліліся з тэрыторыі сучаснай Турцыі (Анатолія) – гэта праэтнас, які лёг у аснову большасці еўрапейскіх народаў. На тэрыторыі Беларусі сфарміраваліся балты (Прыбалтыка, Беларусь) і славяне (тэрыторыя паўночнай Украіны і паўднёва – заходняга Палесся).
Вучоныя адрозніваюць 3 галіны балцкіх народаў:
· заходнія балты (яцвягі, куршы, прусы)
· усходнія балты (лета-літоўцы, аўкштайты, жэмайты, латгалы, земгалы)
· дняпроўскія балты (насельніцтва, якое рассялялася на тэрыторыі Беларусі ў Падняпроўі да вярхоўя Акі і Дняпра да 8 ст.)

1.днепра – дзвінская (балты) (8ст. дан.э. – 6ст. н.э.)
2.культура штрыхаванай керамікі (балты); (7ст. да н.э. – 5ст. н.э.)
3.мілаградская (балты) (7 – 3ст. да н.э.)
4. паморская (славяне) 7 – 2 ст. да н.э.) – самыя раннія славяне на тэрыторыі Беларусі.
5.зарубінецкая – балта – славянская (3 – 1ст. н.э.)
Ранняе сярэднявечча(6 – 8ст. н.э)
Гэта перыяд, які ідзе за “вялікім перасяленнем народаў” (буйныя міграцыйныя працэсы народаў, якія былі вызваны нашэсцем гунаў). Славяне пачалі перамяшчацца на тэрыторыю Беларусі, Смаленшчыны, Пскоўшчыны.
1. банцараўская (поўнач) – балта - славянская (5 – 8ст. н.э.)
2. калочынская - г. Калочын, Рэчыцкі раён (5 – 8ст. н.э.)
3. славянская культура пражскага тыпу (г. Петрыкаў, в. Хатомель – помнік 5 – 8ст. н.э).
Для банцараўскай і калочынскай культуры характэрны доўгія курганы
Сімбіёз – змяшэнне балтаў і славян.
Штыхаў: у больш глыбокіх шахтах знаходзіцца больш балцкіх знаходак, у сярэдзіне балта – славянскія (50% / 50%), каля мацерыка -- славянскія → адбываўся працэс асіміляцыі больш дасканалай ці массавай славянскай культурай.
У 70-я гг. Сядоў распрацаваў теорыю балцкага субстрату:
1. банцараўская і калочынская культуры – гэта балта - славянскія культуры.
2. працэс славянізацыі балтаў ішоў мірным шляхам.
3. славянізацы балтаў стала асновай станаўлення беларусаў як этнасу.
Раннедзяржаўнае развіццё ў ΙХ- ХΙΙΙстст.
Савецкая гістарыяграфія, асвятляючы гэты перыяд, называла крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў – славянамі. Але протабеларускае насельніцтва было сфармірована на аснове балта-славянскага субстрату, і толькі на усходзе прысутнічае большы працэнт славянскага насельніцтва, аднак гэта не абазначае, што балцкага элементу там не было.
|
|
|
Да ΙΙ тыс. да н.э. на тэрыторыі Беларусі пражывала познекраманьёнскае насельніцтва, затым індаеўрапейцы, якія фарміруюць балтаў. VI – VIII ст. – з’яўленне славян і асіміляцыя балтаў славянамі, ХΙΙ ст – фарміраванне беларускага этнасу, у гэты перыяд выдзяляюцца элементы беларускай мовы (К. Тураўскі “Слова аб палку Ігаравым”). ХΙΙΙ-ХΙVст. – фарміраванне беларускай мовы, утварэнне ВКЛ, станаўленне дзяржаўнасці.
Пыт. № 3. Схема этнагенезу беларусаў, украінцаў, рускіх. Межырассялення беларусаў з іншымі этнасу. Межы этнічнага судакранання.
Угісторыі існуюць паняцці палітычныя (выннік ваенна – палітычнай барацьбы) і этнічныя (рэальныя гістарычныя) межы, якія часцей за усн не супадаюць паміж сабой.
Важная мяжа сутыкнення індаеўрапейцаў з фіна – уграмі: гарады Бранск – Вязьма (па даследаваннях Карскага), што пацверджана моўна – лінгвістычным аналізам Маскоўскай дыялектычнай камісіі. Прафесар Шыраеў у кнізе “РусьБелая, Русь Чорная і Літва ў картах” прыводзіць дадзеныя перапісу насельніцтва 1859г. (праводзіўся ўладамі) па Смаленскай губерніі: “ В списках населенных мест по Смоленской губернии белорусы составляют наиболее обширное племя. Если считать смешанное население, то они присутсвуют во всех уездах”.
Беларусы пражываюць з іншымі народамі таксама на Беластотчыне, Віленшчыне, Смаленшчыне.
Тэма 3: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі (ад100 - 40 тыс.г.да н.э.-6ст.н.э.)
1. Крыніцы і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны для вывучэння першабытнага грамадства Беларусі.
2. Гістарыяграфія гісторыі першабытнага грамадства.
3. Перыядызацыя
4. Характэрныя рысы першабытнай эпохі: засяленне тэрыторыі Беларусі людзьмі. Праабшчына (100-40 тыс.г.да н.э.)
5. Беларускія землі ў перыяд родавага ладу (40-1,8тыс.г.да н.э.)
6. Разлажэнне родавага грамадства на тэрыторыі Беларусі
|
|
|
(1,8 тыс.г.да н.э. – 5 ст.н.э.). Індаеўрапейцы.






